Навука і тэхналогіі66

У генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент

Пра тое, што ў генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент, пішуць расійскія навукоўцы ў свежым нумары Journal of Human Genetics. На публікацыю звярнуў увагу канал «De facto. Беларуская навука». 

Вынікі вывучэння поўнай зменлівасці мітахандрыяльнай ДНК (мтДНК) у жыхароў з паўднёвага ўсходу Беларусі паказалі: беларусы характарызуюцца высокай разнастайнасцю мітахандрыяльных геномаў. Існуюць значныя адрозненні беларускай выбаркі ад асноўнай масы ўсходнееўрапейскіх папуляцый, у тым ліку і славянскіх этнасаў.

У мітахандрыяльным генафондзе беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент (12,6%), што можа абумоўліваць генетычныя адрозненні беларусаў ад іншых усходніх славян (рускіх і ўкраінцаў).

Усходнеазіяцкі кампанент мітахандрыяльнага генафонду даследаванай групы беларусаў прадстаўлены гаплагрупай C5c1a (2,3%). Узрост C5c1a складае каля 4000 гадоў, яе з'яўленне ва Усходняй Еўропе можа быць звязана з міграцыямі людзей з каспійскіх стэпаў у бронзавым веку.

Каментары6

  • Бартош
    13.04.2025
    Усход Беларусі быў вынішчаны маскалямі у часе вайны 1654г. Ад 80% да 100 працэнтаў абязлюдзеў гэты край. Пасля улады рабілі безпадаткавыя зоны каб заахвоціць людзей перасяляцца туды. Таму там такая "мяшанка"
  • Патлумачым
    13.04.2025
    Gorliwy Litwin, тая даніна была 1000 гадоў таму, а не 4000.
    Радзімічы і хазары -- гэта ж ня бронзавы век.
  • ну вось і доказ
    14.04.2025
    што Беларусь - радзіма пакістанцаў....

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Сказаў «дзякуй» чату джыпіці — і кампанія ўлятае на дзясяткі мільёнаў даляраў12

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка11

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

У Мінску адкрыўся японскі сад ФОТЫ2

Зорка фільма «Змяркання» ажанілася з жанчынай11

Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну1

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць