Ціханоўская: «Добрыя рускія» маюць заявіць, што не будуць замахвацца на суверэнітэт Беларусі
Для больш шчыльнага ўзаемадзеяння ў беларускіх і расійскіх дэмакратычных сіл «няма падстаў» у сілу «рознага кантэксту і мэтаў», заявіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў эфіры YouTube-канала «І грянул Грэм», заўважыў Позірк.

Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images
«Адзінае, што мы транслюем для «добрых рускіх», скажам так, — гэта тое, што яны маюць заяўляць, што, калі адваююць сваю краіну, пачнуцца нейкія працэсы ў Расіі, яны не будуць замахвацца на суверэнітэт і незалежнасць постсавецкіх краін — у прыватнасці Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі. І што яны прыглушаць свае імперыялістычныя амбіцыі, бо кожная краіна мае права выбіраць тую будучыню, якую хоча сама», — сказала Ціханоўская.
Каментары
Дзля беларусаў Беларусі яны горш чым лужков жырік зюганаў .
Таму что цынічны без сантіментаў " браты сестры дзяды ваевалі" разумнейшыя ні людзкія " хамеліёны"