Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць прызнання Крыма расійскай тэрыторыяй у рамках мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннямі.
Паводле іх слоў, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Белы дом і Дзярждэпартамент ЗША не адказалі на просьбу агенцтва пракаментаваць сітуацыю.
Прызнанне анексіі Крыма супярэчыла б міжнароднаму праву і дамовам, якія забараняюць сілавы захоп чужой тэрыторыі, адзначае Bloomberg.
Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»
Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны
Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей
Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку
Каментары
Паставіць ЗША па-за правам, па-за цывілізацыяй - новыя крамлёўскія мары, на якія раней Масква нават не магла адважыцца ў сваіх самых смелых снах.
Усё астатняе "24 гадзіны, я раз'юшаны, сустрэнуся на гэтым тыдні" і да таго падобнае не больш як балбатня, туман для прыкрыцця рэалізацыі крамлёўскай мары.
Шырокія авансавыя кампліменты Трампу ад маскоўскай прапаганды сведчаць пра чаканасць такой палітыкі.
Іншага тлумачэння не бачу.
Смешно, где санкции которые порвут экономику России, где горы оружия для Украины ???
Выкручивают руки Украине и пробуют убрать свои фекалии, в своей песочнице, руками Украины, да ещё, Украина, должна оплатить свою же уборку !
путин надиктовал виткову все свои хотелки, которые и озвучивает трамп, как "минимальные" уступки Украины ! А где уступки России ??? Где американские, обещанные лапидаром, громы и молнии для путина и
России ???
Наблюдаем бессилие и раболепие трампа и его администрации перед путиным и Россией !