Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе правесці яшчэ адну сустрэчу спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа з прадстаўнікамі Расіі, паведамілі крыніцы CNN.

Стыў Уіткаф (справа) і спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Кірыл Дзмітрыеў перад сустрэчай з Пуціным у Санкт-Пецярбургу 11 красавіка 2025 года. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле іх інфармацыі, перамовы будуць мець на мэце пераканаць Маскву далучыцца да рамачнага пагаднення аб Украіне, контуры якога ЗША днямі прадставілі еўрапейцам у Парыжы.
Сустрэча Уіткафа з расіянамі можа адбыцца паралельна з перамовамі прадстаўнікоў ЗША з дэлегацыямі Еўропы і Украіны ў Лондане на наступным тыдні.
Таксама крыніца CNN следам за крыніцамі агенцтва Bloomberg пацвярджаюць, што ЗША нібыта гатовыя нават прызнаць расійскай тэрыторыяй украінскі Крым.
У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі
У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве
Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей
Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны
«Для нас гэта чырвоныя лініі». Зяленскі адказаў на словы Уіткафа пра «пяць тэрыторый»
Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны
Каментары