Зварот беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай з нагоды Вялікадня, які сёлета прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій святкуюць разам, з'явіўся на яе ютуб-канале.

«Вялікдзень — свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.
Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці.
Хрыстос Уваскрос — Сапраўды Уваскрос!», — сказала сярод іншага Святлана Ціханоўская.
Каментары