Ужо і булак самі не робяць, нават з пакетаў з крамы не падаставалі. Прабачце, але адышла гэтая сьвятая падзея з нашымі бабулямі ды матулямі, зараз гэта, як той таварны састаў апасьля экстрэннага тармажэньня на чыгунцы коціцца шчэ 2-3 кіламетры. Каталікі, магчыма, большыя вернікі, у іх нейкая шчырасьць. А праваслаўе? Паназіраў сёньня ля царквы - так, шмат дарослых, але, здаецца, у тыктоках нейкі трэнд - падлеткі-дзяўчынкі, галава пакрытая, але намаляваныя, кароткія спадніцы ды сукенкі, абы што, а не вернікі.
Лявон
19.04.2025
Ёсік, пра булкі цалкам згодны, а пра дзевак не, час ідзе, усё на зямлі зьмяняецца, гэта нармальная зьява, не ў пячорах жа жывем, і не ў 18 стагодьдзі
Андрусь
20.04.2025
Ёсік, а прывядзіце, калі ласка, канон, дзе ўнармаваная даўжыня дзявочых спадніцаў і сукенак?
Лейцар коркавы
20.04.2025
Андрусь, з'ездзіце, калі ласка, у Полацак, дзе Ефрасіньні парэшткі знаходзяцца. На ўваходзе жанчынам кавалак тканіны даюць, якія ў штанах, альбо да калена спадніца. У падлогу, адказала служыцелька, даўжыня, каб лытак не было бачна. Але шмат хто і ў штанах ішоў, не зьвяртаючы ўвагі на папярэджаньне. Спадарства, ну не было ніякіх рэформаў у БПЦ, каб, амаль, з голай с.акай можна было хадзіць у Божы храм.
Андрусь
20.04.2025
Лейцар коркавы, па-першае, што Вы маеце на ўвазе пад абрэвіятурай "БПЦ"? Філію расійскай праваслаўнай царквы ў Беларусі? Што ў ёй беларускага? Апошніх святароў, якія маглі правесці службу па-беларуску, альбо выгналі ў эміграцыю, альбо пасадзілі і аніякі Веніамін (начальнік філіі) ні слова на абарону не сказаў. Гэтая філія памінае на ўсіх набажэнствах маскальскага патрыярха, які дабраслаўляе расійцаў ісці акупантамі ва Украіну, збірае грошы і розныя тавары для расійскіх акупантаў. Якая яшчэ "БПЦ"? Нават афіцыйная назва "Беларусский экзархат русской православной церкви". Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква - зараз пад пераследам у Беларусі і мусіць існаваць на выгнанні. Па-другое, я ж у Вас папрасіў нейкую царкоўную норму, а не "сказала служыцелька" (адна баба сказала). Ці нармуецца ў святым пісьме ці нейкіх царкоўных канонах даўжыня спадніцаў і фасон адзення (штаны ці такое, каб паддувала знізу)?
Андрусь
20.04.2025
А дзе ў рэпартажы бачны "шматканфесійны" Ракаў, калі на выявах толькі РПЦшныя папы і ў канцы кошык з цэтлікам па-расійску?
«Христос воскрес!» Предпасхальный фоторепортаж из многоконфессионального Ракова
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква - зараз пад пераследам у Беларусі і мусіць існаваць на выгнанні.
Па-другое, я ж у Вас папрасіў нейкую царкоўную норму, а не "сказала служыцелька" (адна баба сказала). Ці нармуецца ў святым пісьме ці нейкіх царкоўных канонах даўжыня спадніцаў і фасон адзення (штаны ці такое, каб паддувала знізу)?