Навука і тэхналогіі55

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна

Як выглядае колер?

Ілюстрацыйнае фота: Jonathan Storey / Getty Images

Група навукоўцаў сцвярджае, што адкрыла новы колер, які да гэтага часу не бачыў ні адзін чалавек у свеце, піша Бі-бі-сі.

Даследаванне стала вынікам эксперыменту, падчас якога амерыканскія навукоўцы накіроўвалі лазерныя імпульсы ў вочы ўдзельнікаў.

Удзельнікі эксперыменту паведамілі, што ўбачылі сіне-зялёнае адценне, якое навукоўцы назвалі «olo». Пры гэтым некаторыя эксперты адзначаюць, што існаванне новага колеру — гэта «дыскусійнае пытанне».

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Science Advances, а адзін з яго аўтараў, прафесар Рэн Энг з Каліфарнійскага універсітэта, назваў адкрыццё «уражлівым».

Ён і яго калегі лічаць, што вынікі могуць патэнцыйна спрыяць далейшым даследаваннях у галіне дальтанізму.

Прафесар Энг, які быў адным з пяці ўдзельнікаў эксперыменту, сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што

«olo» — гэта «больш насычаны колер, чым усё, што можна ўбачыць у рэальным свеце».

«Уявіце сабе, што ўсё жыццё вы бачыце толькі ружовы, дзіцячы ружовы, пастэльнае адценне ружовага, — растлумачыў ён. — І вось аднойчы вы прыходзіце ў офіс, і хтосьці апрануты ў самы яркі ружовы колер, які вы калі-небудзь бачылі, і ён кажа, што гэта новы колер, і ён называецца чырвоны».

Колер «olo» навукоўцы апісваюць як глыбокае сіне-зялёнае адценне.

Гэтае адценне найбольш блізкае да «olo», але той колер значна больш насычаны, сцвярджаюць тыя, хто яго бачыў

Падчас эксперыменту каманда даследчыкаў накіроўвала лазерны прамень у зрэнку аднаго вока кожнага з удзельнікаў.

У даследаванні прынялі ўдзел пяць добраахвотнікаў — чацвёра мужчын і адна жанчына — усе з нармальным каляровым зрокам. Трое з іх, у тым ліку прафесар Энг, былі суаўтарамі навуковага выдання.

Удзельнікі глядзелі ў прыладу пад назвай Oz, якая складаецца з люстэркаў, лазераў і аптычных кампанентаў. Абсталяванне было раней распрацавана часткай той жа навуковай каманды з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі і Універсітэта Вашынгтона, і пасля адаптавана для гэтага эксперыменту.

Сятчатка — гэта святлоадчувальны пласт тканкі ў задняй частцы вока, які адказвае за атрыманне і апрацоўку візуальнай інфармацыі. Ён пераўтварае святло ў электрычныя сігналы, якія перадаюцца ў мозг праз глядзельны нерв, дазваляючы нам бачыць.

Сятчатка ўтрымлівае колбачкі — клеткі, якія адказваюць за ўспрыманне колеру.

У чалавечым воку існуе тры тыпу колбачак: S, L і M — кожная з іх адчувальная да розных даўжынь хваль святла: сіняга, чырвонага і зялёнага адпаведна.

Як адзначаецца ў даследаванні, пры нармальным зроку «любое святло, якое стымулюе колбачку тыпу M, таксама абавязкова стымулюе суседнія колбачкамі тыпу L і/або S», таму што іх функцыі часткова перакрываюцца.

Аднак у гэтым даследаванні лазер стымуляваў толькі M-колбачкі, «што, у тэорыі, пасылала ў мозг каляровы сігнал, які ніколі не ўзнікае пры натуральным зроку», гаворыцца ў публікацыі.

Гэта азначае, што колер «olo» немагчыма ўбачыць няўзброеным вокам у рэальным свеце без спецыяльнай стымуляцыі.

Каб пацвердзіць назіраны колер падчас эксперыменту, кожны ўдзельнік настройваў каляровы дыск да таго часу, пакуль адценне не супадала з «olo».

Аднак некаторыя эксперты лічаць, што новы ўспрыманы колер — гэта «пытанне інтэрпрэтацыі».

Прафесар Джон Барбур, спецыяліст па візуальным успрыманні з Лонданскага ўніверсітэта City St George's, які не ўдзельнічаў у даследаванні, адзначыў, што, хоць гэтая праца з'яўляецца «тэхналагічным дасягненнем» у стымуляцыі селектыўных колбачак, адкрыццё новага колеру пакуль можна лічыць «спрэчным».

Ён растлумачыў, што, напрыклад, калі стымуляваць значную колькасць чырвоных колбачак (L), чалавек будзе «ўспрымаць глыбокі чырвоны колер», але яго яркасць можа вар'іравацца ў залежнасці ад адчувальнасці да чырвонага колеру, што збольшага падобна да таго, што адбывалася ў гэтым даследаванні.

Тым не менш, прафесар Энг прызнаў, што, хоць тэхнічна «olo» сапраўды вельмі цяжка ўбачыць, каманда працягвае вывучаць вынікі, каб зразумець, што гэта можа азначаць для людзей з дальтанізмам, якія маюць цяжкасці з адрозніваннем пэўных колераў.

Каментары5

  • Ганка
    20.04.2025
    Што ў ім новага, у мяне ў 2000-х сайт такога колеру быў, тады было модна рабіць каляровыя фоны на сайтах.
  • .
    20.04.2025
    Гэта значыць, існуюць яшчэ 2 "чыстых" колеры (S і L) і 3 камбінацыі 2-х "чыстых" колераў цалкам без 3-га (напрыклад, S+L без M, і г.д.).

    Уплыў гэтых стымуляцый на мозг, верагодна, можна умоўна параўнаць з уплывам ідэальных "штучных" гукаў на слых (як сінусоіда, меандр...).
  • Андрусь
    21.04.2025
    Ну ок... Новы колер...

    Гэта як прыдумаць новую рэчыўную лічбу ці нават камплексную лічбу:)

    То бок не прыдумаць нічога.

    І сімвалам "olo" мы ў часы T9 азначалі нешта іншае вульгарнае...

    Па-мойму - гэта прышпіл нейкі, а не артыкул. А першае красавіка было 20 дзён таму.

Цяпер чытаюць

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці3

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА24

У Кітаі прайшоў паўмарафон з удзелам робатаў і людзей. У людзей атрымалася лепш

Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі ФОТЫ9

Велікоднае перамір’е скончылася, Расія зноў запускае беспілотнікі і ракеты

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні5

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці3

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць