Свет66

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт падзяліўся дэталямі ваеннай аперацыі ў Емене ў прыватным чаце Signal са сваёй жонкай, братам і асабістым адвакатам, піша газета The New York Times са спасылкай на чатыры крыніцы.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Паводле сведчанняў крыніц выдання, міністр абароны ў сакавіку дзяліўся інфармацыяй пра будучыя авіяўдары ЗША па Емене ў прыватным чаце Signal, у які ўваходзілі яго жонка, брат і асабісты адвакат.

У паведамленнях былі, сярод іншага, графікі палётаў F/A-18 Hornet, прызначаных для атак на паўстанцаў-хусітаў. Асобныя падрабязнасці з гэтага ж плана аперацыі Хэгсэт распаўсюдзіў і ў іншым чаце, выпадкова дадаўшы туды рэдактара The Atlantic.

Чат пад назвай «Defense | Team Huddle» быў створаны яшчэ да прызначэння Хэгсэта на пасаду, але ён працягваў актыўна выкарыстоўваць яго і пасля, хаця чат быў зарэгістраваны на прыватны тэлефон замест службовага. Падчас падрыхтоўкі да аперацыі ў Емене ў ім з’явілася канфідэнцыйная інфармацыя, якой не павінны былі валодаць іншыя асобы.

Брат Хегсета Філ і асабісты адвакат Цім Парлатару — працуюць у Пентагоне, аднак дачынення да ваенных аперацый супраць хусітаў не маюць. Жонка Хэгсэта, былы прадзюсар Fox News, не з'яўляецца супрацоўніцай Пентагона, аднак суправаджала мужа на сустрэчах з замежнымі лідарамі. Яе ўдзел у двух сакрэтных пасяджэннях з ваеннымі прадстаўнікамі выклікаў абурэнне грамадскасці.

Эксперты ў галіне бяспекі мяркуюць, што нават згадка часу пачатку аперацыі і тыпу авіяцыі — гэта інфармацыя, якая з'яўляецца засакрэчанай і можа падвяргаць рызыцы жыцці амерыканскіх вайскоўцаў.

Інспекцыйная служба Пентагона ўжо абвясціла праверку выкарыстання неафіцыйных каналаў сувязі для перадачы службовай інфармацыі. У межах расследавання, якое пачалося па ініцыятыве сенацкага камітэта абароны, правяраецца адпаведнасць дзеянняў Хэгсэта палітыцы бяспекі Пентагона.

Нягледзячы на ўсе абвінавачванні, Белы дом працягвае абараняць Хегсэта. Аднак дэмакраты ў Кангрэсе патрабуюць яго адстаўкі, называючы яго дзеянні пагрозай для жыцця салдат і нацыянальнай бяспекі.

Каментары6

  • политзек
    21.04.2025
    Команда профессионалов, а что вы хотели ..
  • John
    21.04.2025
    д.......б такі самы як сматрашчы
  • Квас
    21.04.2025
    Понабирают, конечно... разница с Хрениным в том, что тот вообще про сигнал не знает.

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая12

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў няядзерную вадародную бомбу2

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку35

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая12

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць