Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў спыненне агню ў вайне ва Украіне на час Вялікадня.

«Расійскі бок спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.
Цяпер, як заявіў Уладзімір Пуцін, Расія, «чакае дзеянняў у адказ з боку Кіева».
Мінабароны Расіі следам за заявай Пуціна паведаміла, што рэжым спынення агню ўводзіцца «ў гуманітарных мэтах» і будзе выконвацца расіянамі толькі пры ўмове прытрымлівання яго і ўкраінскім бокам.
Украінскія ўлады афіцыйна пакуль не каментавалі расійскую ініцыятыву. Толькі кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Каваленка напісаў у сваім тэлеграм-канале:
«А чаму на 30 гадзін, а не безумоўнае спыненне агню, як мы прапаноўвалі яшчэ з 11 сакавіка?»
Пуцін таксама сказаў, што вітае намаганні ЗША па мірным урэгуляванні.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні заявіў, што адмовіцца ад спробаў арганізаваць мірнае пагадненне паміж Расіяй і Украінай ужо ў найбліжэйшыя дні, калі не ўбачыць ясных прыкмет таго, што такая здзелка дасягальная.
У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі
ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне
Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы
Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку
У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве
Каментары
[Зрэдагавана]