У Беларусь спрабавалі ўвезці дарагі «Мерсэдэс» з падробленымі нумарамі
Брэсцкія мытнікі затрымалі прэміяльнае аўто, якое спрабавалі завезці ў Беларусь з Еўрасаюза па падробленых дакументах. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, на пункце пропуску «Брэст» мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу аўтамабіля Mercedes-Benz 2019 года выпуску коштам каля 160 тысяч рублёў.

26-гадовая грамадзянка Беларусі, якая вярталася з Польшчы, падала мытнікам тэхпашпарт са звесткамі аб рэгістрацыі машыны ў Расіі, аднак праверка паказала: дакументы падробленыя.

Высветлілася, што рэгістрацыйныя знакі, што стаялі на Mercedes, афіцыйна належалі зусім іншаму аўтамабілю. Дзяўчына патлумачыла, што за грошы пагадзілася перавезці машыну ў Беларусь, але не ведала пра еўрапейскую рэгістрацыю транспартнага сродку.

У выніку брэсцкая мытня распачала адміністрацыйную справу паводле часткі 2 артыкула 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Парушальніцы пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў), а сам аўтамабіль можа быць канфіскаваны.
Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон
У Літве цыгарэтных кантрабандыстаў затрымлівалі з пагоняй і стралянінай
Скульптар Іван Міско расказаў, што Польшча забараніла ўвозіць з Беларусі яго помнік польскаму касманаўту
Кіроўца машыны з выбухоўкай паведаміў, што вёз яе ў Пяцігорск нейкаму Аліму
Каментары
Як палякі маглі дазволіць праехаць такому аўта?
Цырк 🤣