Сёння ноччу на лёд у складзе «Ванкувер Кэнакс» на матч супраць «Сан-Хасэ» выйшаў 25-гадовы беларускі галкіпер Мікіта Талапіла.

Мікіта быў у сістэме «Ванкувера», але гуляў у АХЛ [другая па значнасці ліга ў Канадзе і ЗША — НН] за «Абатсфорд», ён некалькі разоў выклікаўся ў «Кэнакс», але сядзеў на лаўцы. І сёння ён нарэшце дэбютаваў у НХЛ.
«Ванкувер» перамог у авертайме — 2:1.
Беларуса прызналі трэцяй зоркай гульні, ён адбіў 15 з 16 кідкоў.
Канадскі клуб не прабіўся ў плэй-оф, яму засталося правесці адну гульню.
Мікіта стаў другім галкіперам з Беларусі, які дэбютаваў у НХЛ.
Першым беларускім брамнікам у НХЛ быў Аляксей Коласаў, які ў кастрычніку згуляў за «Філадэльфію», і Мікіта стаў 18-м беларусам, які згуляў у наймацнейшай лізе свету з 1992 года.
У гэтым сезоне ў НХЛ на лёд выходзілі адразу сем беларусаў і гэта рэкорд: Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), абаронцы Уладзіслаў Калячонак («Пітсбург»), Ілья Салаўёў («Калгары») і Арцём Леўшуноў («Чыкага»), а таксама форварды Аляксей Протас («Вашынгтон») і Ягор Шаранговіч («Калгары»).
Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4
У падаткавай перасцераглі ад продажу білетаў на хакейнае «Дынама»
Ягор Шаранговіч дасягнуў адзнакі 100 шайбаў у НХЛ. Ён — трэці беларус з такім рэкордам
У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ. У разы даражэй
Траюрадная сястра Уэйна Грэцкі са Свіслачы расказала пра падарунак ад легендарнага канадца і што падарыла яму ў адказ
Каментары