«Яна працавала і атрымлівала заробак». НАУ адказаў наконт грошай Мельнікавай
Польскае выданне Rzeczpospolita ў сваім матэрыяле са спасылкай на кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку сцвярджае, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава не працавала ў Польшчы, а таксама не атрымлівала ўзнагароды ў фондзе Białoruś Liberty, але «раскідвалася» грашыма. Ці сапраўды гэта так, «Белсат» удакладніў у НАУ і атрымаў іншы адказ.

У прэс-службе НАУ паведамілі «Белсату», што нібыта ніколі не казалі пра тое, што Мельнікава не працавала.
«Сцвярджэнне, што Анжаліка не працавала, нам не належыць. І мы ніколі так не казалі. Яна працавала ў камандзе НАУ і атрымлівала заробак. У астатнім яна сапраўды стварала ўражанне чалавека, які не мае патрэбы ў грошах», — адказалі тэлеканалу ў прэс-службе НАУ.
Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.
7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.
8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.
10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома.
14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.
Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска
Мельнікава прасіла, каб яе апошняе запісанае інтэрв'ю выйшла раней за сярэдзіну сакавіка
«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»
Экс-муж Мельнікавай: Пра знікненне Анжалікі нікуды не звяртаўся, не бачу сэнсу
Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна
Каментары