Расія ўдарыла па Харкаву балістыкай з касетнымі боепрыпасамі: колькасць параненых расце
Мішэнню акупантаў стаў густанаселены раён горада, дзе шмат шматпавярховых жылых дамоў.

Раніцай расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Харкаве. Паводле апошніх звестак, адзін чалавек загінуў, яшчэ 40 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых — двое дзяцей: 4 гады і 2,8 года, паведамляе УНІАН.
Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў, паводле папярэдняй інфармацыі, расіяне ўдарылі па шматкватэрных жылых дамах у Асноў’янскім раёне.
Акрамя гэтага, мэр Харкава Ігар Церахоў дадаў: «Вораг ударыў ракетай па густанаселеным раёне Харкава. Ёсць траплянне ў шматпавярховік. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі».
А 6:10 Церахоў паведаміў: «Паводле папярэдняй інфармацыі, удары па Харкаве былі нанесены балістычнымі ракетамі з касетным начыннем. Таму плошчы паражэння вельмі вялікія. Ужо 26 пацярпелых».
Таксама ён адзначыў, што ў выніку ўдару пацярпелі больш за 20 шматкватэрных дамоў і больш за 30 прыватных сядзіб.
Акрамя Харкава, пад раніцу акупанты ўдарылі і па Сумах. У выніку атакі загінула адна чалавек. «Сёння каля 5 раніцы вораг ударыў «шахедамі» па аб’екце грамадзянскай інфраструктуры ў Сумах. Папярэдне, адзін чалавек загінуў і адзін паранены. На месцы працуюць аварыйна-выратавальныя службы», — гаворыцца ў паведамленні Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі.
Каментары