Аўто11

90% «зялёных» аўтамабіляў у Беларусі — гібрыды 

Продажы так званых «зялёных» аўтамабіляў у Беларусі ў 2024 годзе выраслі на неверагодныя 752%. Але «чыстых» электрамабіляў сярод іх, на жаль, няшмат — прыблізна 10%. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Аўтамабільнай асацыяцыі БАА на прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 красавіка, піша Office Life.

Фота: OL

Усяго ў 2024 годзе ў Беларусі прададзены 3641 аўтамабіль з электрарухавіком. Але 90% продажаў прыпала на паслядоўныя гібрыды. Напрыклад, у топ-3 продажаў аказаліся два такія аўтамабілі — Voyah Free (прададзена 2282 машыны) і Nissan X-Trail E-Power (619 шт.).

Для параўнання: замыкаючы топ-3 у гэтым сектары, але паўнавартасны электрамабіль FAW Bestune NAT у Беларусі за год прададзены толькі ў колькасці 245 штук.

Як вядома, у лютым стаўкі ўтыльзбору для гібрыдаў у Беларусі павялічыліся ў 43 разы і для асноўнай масы аўтамабіляў такога тыпу, што прадаюцца ў нас, перавысілі $7 тыс. Калі пастаўшчыкі распрададуць запасы, такія аўто моцна падаражэюць або ўвогуле сыдуць з рынку, кажуць эксперты.

«Асобная мая думка такая: наша краіна і, у прыватнасці, наш горад — гэта тэрыторыя, ідэальна прыдатная для маленькіх кампактных электрамабіляў. Дарагія прэміяльныя гібрыды маюць права на жыццё, як усё, што абраў спажывец. Але наўрад ці варта траціць грошы падаткаплацельшчыкаў на стымуляванне продажаў падобных аўтамабіляў», — пракаментаваў кіраўнік БАА Сяргей Варывода.

Дарэчы, у сакавіку 2024 года продажы большасці аўтамабіляў, у тым ліку «зялёных», прыкметна ўпалі. А рынкавая доля Belgee і Lada дасягнула 81,5%, хоць у мінулым годзе на гэтыя два брэнды прыпадала 75% рынку.

Каментары1

  • политзек
    16.04.2025
    нет ничего тупее, чем гибрид.. это было актуально лет 10 назад, когда батареи были убогими, дорогими, и бесконечно долго заряжающимися.
    все плюсы электро в гибриде сводятся к нулю.
    смысл электро в простоте конструкции, уменьшении количества обслуживаемых частей, уменьшению вращающихся/трущихся частей, уменьшению нагрева от сжигания. ни тебе коленвалов/распредвалов, вкладышей, сальников, клапанов, фильтров, десятка датчиков, контроллеров, вечно прогорающей выхлопной, которая стоит безумных денег.
    а в гибриде все это как было, так и осталось, плюс тяжеленная батарея, плюс электродвигатель.
    а в чем профит? абсолютно тупиковая ветвь развития.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года20

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць